Малоритское благочиние



Новости благочиния

Напоўнілі душы вераю і дабрынёй

Праваслаўнае сястрынства ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыты і Маларыцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва плённа супрацоўнічаюць не адзін ужо год. Разам праводзяць мерапрыемствы не толькі ў райцэнтры. Апошняе таму пацвярджэнне – наведванне дамоў сацыяльных паслуг у вёсках Брадзяцін і Багуслаўка. Перад жыхарамі ў гэтых населеных пунктах сёстры міласэрнасці выступілі з канцэртам. Яны ўсіх, хто сабраўся, парадавалі царкоўнымі песнапеннямі і вершамі. Прагучалі таксама і песні ў выкананні Андрэя Катла і Сафіі Ігнацюк (аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў). Сёстры міласэрнасці прывезлі свежыя нумары газет “Царкоўнае слова”, “Воскресение”, “Духоўны веснік”, а таксама ўсім прысутным зрабілі прыемны сюрпрыз – падарункі ад сястрынства.

-У кожным аддаленым і маланаселеным пункце ў Доме сацыяльных паслуг ёсць куточак ці малельны пакой, — кажа Любоў Колпікава, старшая сястра сястрынства. — Яны створаны з мэтай духоўнай асветы, для таго, каб пажылыя мужчыны і жанчыны пачулі Божае слова, паслухалі царкоўнае песнапенне. Састарэлым людзям, улічваючы стан іх здароўя, самім ужо цяжка бывае дабрацца да царквы ў іншую вёску. Але ў многіх з іх душа імкнецца да Усявышняга, а нашы сёстры міласэрнасці прадстаўляюць такую магчымасць у ДСП. У Дамы сацыяльных паслуг некалькі разоў на год мы выязджаем ўжо больш за 8 гадоў. Сясцёр міласэрнасці з нецярпеннем чакаюць. Людзі з задавальненнем прыходзяць на праваслаўныя сустрэчы.

Автор: Мiкалай Навумчык



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :