Малоритское благочиние



Новости благочиния

Служыце добра, навабранцы!

Па традыцыі ў маі, напярэдадні свята Перамогі, ва ўрачыстай атмасферы павесткі атрымалі будучыя абаронцы Айчыны. Быць салдатам – вялікая адказнасць і гонар. Маладыя, поўныя сіл і энергіі юнакі сабраліся ў гарадскім Доме культуры г. Маларыты, каб перад сваімі роднымі і сябрамі, прадстаўнікамі ўлады і грамадскасці паабяцаць служыць годна, апраўдаць давер.

Раённы ваенны камісар Алег Шышацкі ўручыў павесткі 35 маларытчанам. Усяго ж сёлета папоўняць шэрагі армейцаў 45 хлопцаў. Яны будуць служыць у падраздзяленнях сіл спецыяльных аперацый, Міністэрства ўнутраных спраў, аддзела пагранічнай службы, ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, транспартных войскаў і іншых, якія знаходзяцца ў Брэсце, Мінску, Слоніме і Слуцку.

Словы падтрымкі і наказу будучым салдатам выказалі: начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Маларыцкага райвыканкама Андрэй Гарбацэвіч, благачынны цэркваў Маларыцкай акругі протаіерэй Віктар Паляціла, інструктар Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Валянціна Козак. Ад імя бацькоў павіншаваў хлопцаў з важным у жыцці мужчыны днём Анатоль Чырук. Усе яны жадалі, каб служба была лёгкай, час праляцеў хутка, а веды і навыкі, якія атрымаюць юнакі ў армейскі час, ніколі не спатрэбілася прымяняць на “грамадзянцы”.

Автор: Дар’я ЛУЦЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :