Малоритское благочиние



Новости благочиния

Разам – супраць п’янства.

18 мая 2015 г. на Маларытчыне праводзіўся Дзень цвярозасці. У арганізацыях, прадпрыемствах, установах раёна прайшлі сустрэчы, культурна-масавыя мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку п’янства і прапаганду здаровага ладу жыцця. Не засталася ў баку ад гэтага і праваслаўная царква. 18 мая ўшаноўваецца абраз Божай Маці “Неупиваемая Чаша”, праз які вернікі да Прасвятой Багародзіцы звяртаюцца з просьбаю пазбаўлення ад залежнасці п’янства і алкагалізму.

У Мікалаеўскім храме г. Маларыта пасля боскай літургіі протаіерэем Віктарам Паляцілам, благачынным Маларыцкай царкоўнай акругі, і протаіерэем Сергіем Струнцам, клірыкам Мікалаеўскай царквы райцэнтра, быў адслужаны вадасвятны малебен з акафістам перад абразам Божай Маці “Неупиваемая Чаша”. На яго супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама былі дастаўлены тыя, на каго ўжо складзены 2 і больш пратаколаў за знаходжанне ў нецвярозым стане, асобы, якія маюць судзімасць, якія не працуюць, злоўжываюць спіртнымі напоямі. Протаіерэй Віктар Паляціла ў час пропаведзі гаварыў аб тым, якую шкоду здароўю, наогул, асобе чалавека, наносіць п’янства і наркаманія.

Пасля Віктар Паляціла сустрэўся з тымі, хто злоўжывае спіртнымі напоямі. Адбылася прафілактычная, растлумачальная гутарка.

Між іншым, раённы аддзел унутраных спраў райвыканкама сумесна са Мікалаеўскай царквой г.Маларыты раз у паўгоддзе праводзіць акцыю “Благовесть”, на якую запрашаюцца тыя, хто злоўжывае спіртнымі напоямі.

Автор: Мiкалай Навумчык



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :